Сінкевіцкі сельсавет

From Вікіпедыя
Сінкевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сінкевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 162
Сінкевіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сінке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сінкевічы.

Гісторыя[edit | edit source]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. 10 сакавіка 2017 года ў склад Сінкевіцкага сельсавета з падпарадкавання Мікашэвіцкага гарадскога савета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца)[2].

Насельніцтва[edit | edit source]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1944 чалавекі[3], з іх 98,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2162 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 350
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 204